Пошук

23.01.2019 15:47   Catholic.by
Ілюстрацыйная выява. design.tutsplus.com

Нацыянальны «Caritas» запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у трэнінгу «Прадпрымальніцтва як від самазанятасці», які пройдзе ў межах праекту «Самазанятасць — шлях да фінансавай незалежнасці».

Першы трэнінг адбудзецца 30 студзеня ў цэнтры св. Лукі (Мінскі р-н, в. Ляскоўка, вул. Карытас, 1), пачатак у 11.00.

Трэнерам выступіць Ігар Мікульчык, старшыня праўлення, аналітык па фінансавай адукацыі і развіццю патэнцыялу арганізацыі, сертыфікаваны трэнер міжнароднага курсу па фінансавай адукацыі «Плануй сваю будучыню», член міжведамаснага каардынацыйнага савета пры Савеце міністраў і Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь па павышэнню фінансавай адукацыі насельніцтва.

Падчас трэнінгу будуць раскрыты юрыдычныя, кіраўніцкія, эканамічныя і псіхалагічныя аспекты прадпрымальніцкай дзейнасці.

Удзельнікі навучацца арганізоўваць эфектыўную прадпрымальніцкую дзейнасць, якая прыносіць прыбытак, пазнаёмяцца з асновамі маркетынгу, разгледзяць рызыкі ў прадпрымальніцтве, вызначаць магчымасць паспяховасці бізнесу праз правядзенне SWOT-аналізу і разгледзяць плюсы і мінусы індывідуальнага прадпрымальніка і юрыдычнай асобы, а таксама як правільна падабраць персанал.

Удзел у трэнінгу бясплатны.

Запісацца можна па электроннай пошце caritasby@gmail.com або па нумары +375 44 736 17 22 (Ганна)

Абноўлена 30.01.2019 14:50
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.