Пошук

16.01.2019 11:13   Catholic.by
wikipedia.org

Хрысціянскі кінаклуб «Рэха» запрашае на прагляд фільма «Горад хлопчыкаў» (англ. Boys Town), які адбудзецца 20 студзеня.

Стужка была знятая амерыканскім режысёрам Норманам Таўрагам у 1938 г. Фільм з’яўляецца біяграфіяй амерыканскага каталіцкага святара Эдварда Флэнагана, дэвіз якога па жыцці быў: «Дрэнных хлопчыкаў не бывае».

Сапраўднасць гэтага дэвізу ён пацвярджаў канкрэтнымі справамі, заснаваўшы Boys Town — Горад хлопчыкаў для беспрытульных, асацыяльных хлопчыкаў, якія часта былі ў разладзе з законам. Усё сваё жыццё святар прысвяціў працы з гэтымі дзецьмі, дапамагаючы ім стаць добрымі людзьмі.

Актор Спэнсар Трэйсі, які выканаў ролю айца Флэнагана, атрымаў за яе прэмію амерыканскай кінаакадэміі «Оскар». Таксама і яго прататып, сам айцец Флэнаган, атрымаў шырокае прызнанне сваёй педагагічнай дзейнасці.

Яго праца была адзначана шматлікімі ўзнагародамі, а папа Пій ХІ надаў яму тытул Ганаровага прэлата Яго Святасці. У 2012 г. распачаўся працэс кананізацыі святара.

britannica.com

Даведацца больш пра жыццё і працу гэтага незвычайнага чалавека, паглядзець стары добры, трошкі сентыментальны і з добрым гумарам фільм можна 20 студзеня ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа па адрасе:
г. Мінск, Кальварыйскі праезд, 1.

Пачатак а 19-й гадзіне. Уваход вольны.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.