З 2 па 4 студзеня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску адбудзецца фармацыйная сустрэча для міністрантаў і юнакоў, якія разважаюць над сваім пакліканнем.
Пачатак сустрэчы 2 студзеня ў 14.00. Узрост удзельнікаў: ад 13 гадоў.
Святары і семінарысты, якія арганізоўваюць фармацыйную сустрэчу, падрыхтавалі для юнакоў рознабаковую праграму, якая будзе карысная як для літургічнай службы алтара, так і для зацікаўленых пытаннямі распазнання паклікання.
Удзельнікі змогуць пазнаёміцца з разнастайнымі аспектамі літургічнай службы, адчуць рытм жыцця семінарыстаў, заглыбіцца ў малітву і таямніцы веры, а таксама весела і пазнавальна правесці час разам са студэнтамі семінарыі.
Арганізатары просяць удзельнікаў сустрэчы ўзяць з сабой міністранцкую комжу і спартыўнае адзенне.
Таксама ўсіх жадаючых прыняць удзел у сустрэчы просяць загадзя патэлефанаваць на нумары семінарыі:
+375 25 604 41 86
+375 29 727 31 98
або напісаць на e-mail: mvds@catholic.by.