Пошук

12.12.2018 08:00   Catholic.by

Хрысцiянскi кiнаклуб «Рэха» ў перыяд Адвэнту запрашае на чарговую сустрэчу, якая адбудзецца 16 снежня.

Адвэнт — час чакання, час надзеі, і таму гэтая сустрэча таксама будзе прысвечана надзеі. Здаецца, менавіта дзеці здольныя спадзявацца ад усяго сэрца, таму адвэнтавая праграма кінаклуба створана такім чынам, каб зрабіць сэрцы гледачоў падобнымі да дзіцячых: поўных надзеі.

Спачатку, каб глыбей увайсці ў атмасферу надыходзячага свята, адбудзецца прагляд цудоўнага мультыплікацыйнага фільма расійскага аніматара Міхаіла Алдашына пра Божае Нараджэнне. Натхненнем для яго стала мастацтва Сярэднявечча — фрэскі і барэльефы ў старадаўніх касцёлах Еўропы.

Потым адбудзецца паказ мастацкага фільма «Чацвёрты мудрэц», які быў зняты ў ЗША рэжысёрам Майклам Родсам паводле рамана Генры ван Дайка. На першы погляд, фільм вельмі просты, але хавае ў сабе глыбокі сэнс і нагадвае, што наша надзея — Езус Хрыстус.

Спадзяемся, што адвэнтавая сустрэча ў кінаклубе дапаможа абудзіць і ўмацаваць сапраўдную надзею ў нашых сэрцах. Запрашаем прыходзіць у кінаклуб «Рэха» разам з дзецьмі, усёй сям’ёй.

Сустрэча адбудзецца 16 снежня а 19-й гадзiне ў касцёле Узвышэння Святого Крыжа на Кальварыйскіх могілках (г. Мiнск, Кальварыйскi праезд, 1).

Абноўлена 12.12.2018 12:14
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця