Пошук

05.12.2018 14:52   Catholic.by
Вайсковае пахаванне Першай сусветнай вайны ў в. Засвір. Фота Віталія Палінеўскага

11 снежня ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» пройдзе адкрытая лекцыя «Камемарацыя смерці: вайсковыя некропалі Першай сусветнай вайны ў культурным ландшафце Беларусі».

Доўгі час у Беларусі гісторыя Першай сусветнай вайны і памяць пра яе былі ўсяго толькі фонам для расповеду пра падзеі кастрычніка 1917 года або пралогам да больш значнай гісторыі Другой сусветнай вайны. Але сёння мы не можам разглядаць гісторыі ХХ стагоддзя, не звяртаючы ўвагі на ключавыя для еўрапейскай сучаснасці і астатняга свету падзеі Першай сусветнай вайны, якая ўвайшла ў гісторыю як Вялікая вайна.

Лекцыя на тэму вайсковых пахаванняў часоў Першай сусветнай вайны, якую прачытае Алеся Якубінская, кандыдатка гістарычных навук з Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, праводзіцца ў межах праекту «100 гадоў пасля Вялікай вайны: спадчына і памяць пра Першую сусветную вайну (1914–1918 гг.) у Беларусі і Еўропе», ініцыятарам якога выступіла Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германіі ў Мінску.

Лекцыя адбудзецца 11 снежня ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (г. Мінск, вул. Кастрычніцкая, 19) а 19-й гадзіне.

Абноўлена 05.12.2018 15:14
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа