Пошук

30.11.2018 16:30   Catholic.by

«Стань семінарыстам на ўік-энд» — пад такім дэвізам 15-16 снежня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску будзе праходзіць акцыя для юнакоў, якія адчуваюць у сваім сэрцы пакліканне да святарства. Ужо трэці год падобнае мерапрыемства збірае маладых людзей, якія жадаюць бліжэй пазнаёміцца з рытмам жыцця будучых святароў.

Стаць семінарыстам на ўік-энд — гэта значыць пражыць адзін або некалькі дзён так, як жывуць семінарысты, акунуцца ў штодзённае жыццё духоўнай установы, якая рыхтуе будучых душпастыраў. Гэта магчымасць пражыць дзень ад пачатку і да канца так, як перажывае яго студэнт семінарыі: ад 6.00 да 22.30 — з малітвай і спортам, вучобай і працай, духоўна і фізічна. Адчуць рытм жыцця юнацкіх сэрцаў, якія прагнуць быць вучнямі Хрыста, рыхтуюцца без рэшты прысвяціць сябе ратаванню людскіх душаў.

Каб прыняць удзел у акцыі, неабходна загадзя паведаміць аб сваім прыездзе праз адзін з наступных кантактаў:

тэл. (0165) 65 41 45; +375 29 727 31 98; +375 256 044 186
e-mail: mvds@catholic.by

Абноўлена 30.11.2018 16:58
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.