30 лістапада ў будынку Навагрудскай раённай бібліятэкі (вул. Першага мая, 1) адбудзецца прэзентацыя першага поўнага афіцыйнага рыма-каталіцкага выдання Новага Запавету на беларускай мове. Пачатак — 16.00.
Тэкст Новага Запавету на беларускай мове, падрыхтаваны Cекцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ, сёння можна чытаць як у выглядзе кнігі, так і ў электронным фармаце.