Пошук

03.10.2018 12:17   Catholic.by

Праглядам фільма «Дарога дадому», знятага паўднёвакарэйскім рэжысёрам Лі Джон Хянам, распачынаецца чарговы, ужо чацвёрты сезон у хрысцiянскiм кiнаклубе «Рэха».

Паказ стужкі, знятай у 2002 г., запланаваны ў межах цыклу «Цноты».

Фільм распавядае пра самае каштоўнае ў жыцці — сапраўдную любоў, якая здольная змяняць сэрцы. Гэта вельмі светлая і добрая гісторыя. Кінастужка атрымала 11 узнагародаў на розных фестывалях і любоў гледачоў па ўсім свеце. Фільм прысвечаны ўсім бабулям на зямлі.

Запрашаем нашых сяброў, а таксама тых, хто яшчэ ніколі не наведваў наш кінаклуб, на вечар кіно.

Прагляд адбудзецца 7 кастрычніка ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа (Кальварыйскі праезд, 1; на тэрыторыі Кальварыйскіх могілак). Пачатак у 19.00. Уваход вольны.

Абноўлена 03.10.2018 12:26
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця