Пошук

17.10.2018 17:24   Catholic.by

Крызіс сужэнскага жыцця? Губляеце цеплыню адносін? Толькі стварылі сям’ю і хочаце будаваць яе на моцным падмурку? Хочаце паглыбіць сваю любоў і марыце аб глыбокім узаемаразуменні?

Сужэнскія рэкалекцыі – выдатная пляцоўка для адказаў на ўсе гэтыя пытанні. Кожная сям’я нарадзілася, каб быць шчаслівай.

Што мы робім для сямейнага шчасця? Ці ведаем інструменты для паглыблення сужэнскіх адносін? Ці клапоцімся адно пра аднаго? Ці маем сілы прабачыць і ісці далей? Усе гэтыя пытанні маюць адказ, і мы можам яго выкарыстаць для ўмацавання нашых адносін. Трэба толькі трошкі папрацаваць….

Удзельнікі атрымаюць падчас рэкалекцый рэальны інструмент для будавання адносін, якім змогуць карыстацца ў сваёй штодзённасці.

Да ўдзелу запрашаюцца сем’і ў крызісе сужэнскага жыцця, маладыя сем’і, якія толькі пачынаюць будаваць свае адносіны, а таксама ўсе сем’і, якія хочуць уліць у свае адносіны новае дыханне.

У рэкалекцыях абавязковы ўдзел мужа і жонкі, без удзелу дзяцей і ва ўсёй праграме.

Запрашаюцца ўсе, хто гатовы працаваць над сваімі сужэнскімі адносінамі, незалежна ад канфесіі і актыўнасці ў рэлігійным жыцці.

Пачатак рэкалекцый — 19 кастрычніка ў 18.00, заканчэнне — 21 кастрычніка каля 15.00. Удзельнікі будуць забяспечаны ўсім неабходным.

Адрас: цэнтр «Карытас» у вёсцы Ляскоўка каля Бараўлян (Мінскі раён).

Тэлефоны для запісу: ‎+375 (29) 779 19 03 (Вольга), ‎+375 (29) 250 06 99 (Аляксандр)

Абноўлена 20.10.2018 08:54
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа