Займацца музыкай дзеці і падлеткі цяпер могуць у хрысціянскім сацыяльным цэнтры «Місіі добрага самараніна пад апекай св. Уршулі Ледухоўскай», які дзейнічае ў Мінску пад патранатам сясцёр уршулянак. Музычная студыя для дзяцей і дарослых запрашае на праслухоўванне, якое адбудзецца 6 верасня з 17 да 19 гадзін.
Расклад заняткаў:
фартэпіяна
панядзелак, чацвер 9.00-20.00
фартэпіяна
кожны дзень 9.00-12.30, субота 9.00-20.00
флейта
аўторак, пятніца – 15.00-20.00
саксафон
серада, пятніца – пасля 12.00
гітара
чацвер, субота, 9.00-20.00
вакал, музычнае развіццё, нотная грамата
панядзелак, аўторак, чацвер – 9.00-20.00
Падрабязная інфармацыя і запіс па тэлефоне:
+375 (29) 637 61 96 — спадарыня Алена.
Адрас хрысціянскага сацыяльнага цэнтра: г. Мінск, вул. Серафімовіча, 19 (ст. м. Пралетарская).