Пошук

08.08.2018 00:00   Catholic.by

10–11 жніўня ў Маладзечне і ў Беразінскім, што непадалёк ад Маладзечна, пройдзе міжканфесійны фестываль хрысціянскай культуры Laudato Si’.

Сёлета гэта будзе ўжо не проста музычная імпрэза, як у мінулыя гады, а хрысціянскі форум музыкі, танцу, тэатру, кіно і нават кулінарыі.

Дырэктар фестывалю — Аляксандр Віслаўскі.

Расклад мерапрыемстваў

Дзень першы — 10 жніўня (пятніца)

  • 12.00–13.00 — Адкрыццё фестывалю. Дакументальнае кіно: Юрый Гарулёў — рэжысёр, аператар, сцэнарыст, лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне» (2006 г.); Сяргей Гараеўскі — рэжысёр, аператар, сцэнарыст.
  • 13.00–13.30 — Адкрыццё мастацкай выставы «Дабраслаўленне» сябра Саюза мастакоў Беларусі Лявона Грышука і выставы прыватнай калекцыі Біблій.
  • 13.30–14.30 — Канцэрт удзельнікаў адкрыцця фестывалю.

Мерапрыемствы першага дня адбудуцца па адрасе: Маладзечна, вул. Партызанская 3, ДУ «Мінскі абласны краязнаўчы музей».

Дзень другі — 11 жніўня (субота)

  • 8.00–9.00 — святая Імша (касцёл).
  • 9.00–10.00 — Рэгістрацыя ўдзельнікаў і гасцей фестывалю.
  • 10.00–11.00 — Лекцыя «Хрысціянская культура Беларусі» (касцёл). Уладзімір Бруй.
  • 11.00–11.30 — Кава-паўза.
  • 11.30–13.00 — Канцэрт арганнай музыкі (касцёл). Віктар Кісцень (Мінск); Дзмітрый Лотаў (Масква).
  • 13.00–14.00 — Вольны час.
  • 14.00–15.00 — Набажэнства аб адзінстве хрысціянаў (канцэртная пляцоўка).
  • 15.00–20.00 — Выступленне ўдзельнікаў і гасцей фестывалю (канцэртная пляцоўка).

Мерапрыемствы другога дня адбудуцца па адрасе: Мінская вобл., Маладзечанскі р-н, а/г Беразінскае, вул. Леніна, 3, касцёл Божага Цела.

Больш падрабязная інфармацыя пра мерапрыемствы і ўдзельнікаў ТУТ>>>

Абноўлена 10.08.2018 01:37
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.