Пошук

25.07.2018 20:07   Фота: Святлана Лабковіч / Catholic.by

«Музычная Майстэрня» запрашае ўсіх аматараў хрысціянскай музыкі на фінальны канцэрт, які адбудзецца ў суботу 28 ліпеня ў Івянцы. Пачатак — у 20.30.

Больш за 150 маладых хрысціянскіх музыкаў з усёй Беларусі на працягу дзевяці дзён спасцігалі таямніцы літургічнага спеву і музычнага праслаўлення Бога, каб у чарговы раз з дапамогай прафесійных выканаўцаў прадэманстраваць плён сваёй працы.

Хуберт Кавальскі — вядомая асоба ў польскай хрысціянскай музыцы — разам з Янам Паспяшальскім, нязменным кіраўніком праекта «Музычнай майстэрні», абяцаюць слухачам паўтары гадзіны якаснай малітоўнай музыкі.

У суботу ў Івянцы на адной сцэне можна будзе пачуць вялікі зборны хор, які разам са смычковым квартэтам і неардынарнымі джазавымі музыкамі праславяць Бога сваёй ігрой і спевам, а маладыя акцёры з тэатральнай групы і дзясятак перкусіяністаў у адным супольным рытме вызнаюць сваю веру праз таленты, якімі іх адарыў Бог.

Абноўлена 26.07.2018 14:09
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа