З 11 па 19 кастрычніка парафія св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску (Гродзенская дыяцэзія) запрашае ў пілігрымку па біблейскіх месцах Святой зямлі, у якой пілігрымамі будуць духоўна апекавацца святары.
Праграма пілігрымкі
- 11 кастрычніка — вылет у Ізраіль, прыбыццё ў Ерузалем, пераезд у Бэтлеем, засяленне ў гатэль;
- 12 кастрычніка — наведванне святых месцаў Бэтлеема і Ерузалема
- 13 кастрычніка — выезд у Галілею, адпачынак на Галілейскім моры
- 14 кастрычніка — наведванне святых месцаў у Галілеі
- 15 кастрычніка — наведванне гары Табор — месца Перамянення Пана, гара Кармэль, Назарэт
- 16 кастрычніка — Крыжовы шлях Хрыста, наведванне святыні Гробу Пана і іншых святых месцаў Ерузалема
- 17 кастрычніка — наведванне святых месцаў у ваколіцах Ерыхона: месца хросту Пана ў Ярдане; у другой палове дня — адпачынак на Мёртвым моры
- 18 кастрычніка — наведванне святых месцаў у ваколіцах Ерузалема; экскурсіі ў Тэль-Авіў і Яфу
- 19 кастрычніка — вяртанне
Дакладны час вылету ў Ізраэль і вяртання будзе вызначана раскладам чартэрных авіярэйсаў за тыдзень да паездкі.
Падрабязная праграма на рускай мове ТУТ>>>
Кошт пілігрымкі — 850 даляраў.
У кошт уваходзіць пералёт туды і назад; пражыванне ў гатэлях (нумары на 2, 3 або 4 чалавекі) са сняданкамі і вячэрамі (шведскі стол); пілігрымкавая праграма з суправаджэннем на рускай мове; пераезды па Ізраілі паводле праграмы; групавая медыцынская страхоўка. У кошт не ўваходзяць рыба св. Пятра, катанне на карабліку, уваходныя білеты, абавязковыя чаявыя (аднаразова).
Прыём дакументаў да 15 жніўня 2018 г.
Кантактны тэлефон: +375 (29) 313 65 64 — кс. Алег Дуль, пробашч парафіі св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску, адказны за пілігрымку.