Пошук

16.12.2024 11:17   Catholic.by

13 снежня біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй здзейсніў прызначэнні на душпастырскія пасады сярод святароў, якія служаць у Гродзенскай дыяцэзіі.

Як паведаміла Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі, іерарх асабіста сустрэўся з кожным са святароў, якія атрымалі прызначэнні, уручыў ім адпаведныя дэкрэты і ўдзяліў пастырскае благаслаўленне на выкананне новых адказных абавязкаў.

Ксёндз Аляксандр Раманоўскi вызвалены ад абавязкаў адміністратарa парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне (дэканат Гродна-Захад) i прызначаны пробашчам парафіі святога Станіслава Косткі ў Ваўкавыску (Ваўкавыскі дэканат).

Ксёндз Валерый Спірыдон прызначаны адміністратарам парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне (дэканат Гродна-Захад).

Ксёндз Павел Звяжынскi вызвалены ад абавязкаў пробашча парафіі святога Станіслава Косткі ў Ваўкавыску (Ваўкавыскі дэканат) i прызначаны пробашчам парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Новым Двары (Шчучынскі дэканат).

Ксёндз Юрый Кузьміч вызвалены ад абавязкаў пробашча парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Новым Двары (Шчучынскі дэканат) i прызначаны пробашчам парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Астраўцы (Астравецкі дэканат).

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа