У нядзелю 28 красавіка адбылося набажэнства благаслаўлення новага крыжа ў Астраўцы на вуліцы Слабодка, што ў Гудагайскай парафіі (Гродзенская дыяцэзія, Астравецкі дэканат).
Як паведамляецца на старонцы Гудагайскай парафіі ў сацыяльнай сетцы Вк, крыж быў усталяваны на месцы, дзе раней знаходзіліся кармэліцкі касцёл і кляштар. Набажэнства благаслаўлення крыжа ўзначаліў пробашч Гудагайскай парафіі айцец Аркадзь Куляха OCD.
Айцы кармэліты босыя, якія нясуць служэнне ў Гудагаі, просяць Божага благаслаўлення для ўдзельнікаў набажэнства і ўсіх, хто паклапаціўся пра выкананне і ўсталяванне святога знаку збаўлення, а таксама моляць аб вечным жыцці для памерлых жыхароў Слабодкі.