У панядзелак 9 мая ў 13.30 у касцёле св. Міхала Арханёла ў Навагрудку (вул. Міцкевіча, 1) прагучаць рэлігійныя музычныя творы ў выкананні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі, мастацкім кіраўніком якога з’яўляецца маэстра Міхаіл Фінберг.
Праграма «Музычных казанняў» вакальнага ансамбля і струннага аркестра будзе выконвацца пад кіраўніцтвам заслужаных артыстак Рэспублікі Беларусь Наталлі Міхайлавай і Людмілы Каліноўскай.
Вядучая — доктар мастацтвазнаўства, прафесар Вольга Дадзіёмава.
Уваход вольны.