Пошук

13.04.2018 15:55   Catholic.by

У суботу 21 красавіка ў касцёле святога Арханёла Міхала ў Навагрудку адбудзецца велікодны канцэрт арганнай музыкі і вакальных выканаўцаў.

У канцэрце прагучаць традыцыйныя каталіцкія велікодныя песні на беларускай, польскай, рускай, лацінскай і англійскай мовах, а таксама творы Баха, Шапэна, Вівальдзі, Моцарта, Вэбера, Коўэна, Шронэна, Дзінёва, Янчака, Бартнянскага, Франка.

Выканаўцы:

  • Аляксандр Музыкантаў — арганіст і піяніст, лаўрэат міжнародных конкурсаў;
  • Андрэй Міхневіч — магістр музыкалогіі, вакаліст (барытон), лаўрэат міжнародных конкурсаў;
  • мужчынскі вакальны ансамбль «Арнамент», удзельнікі якога выступаюць у вядучых дзяржаўных харавых калектывах і музычных тэатрах Беларусі, Бельгіі, Люксембурга, Аўстрыі і Расіі, салісты ансамбля: П. Маркевіч — 1-ы тэнар, М. Дзееў — 1-ы тэнар, Д. Клачко — 2-і тэнар, А. Пятроў — барытон, А. Дзюмін — бас, С. Суцько — бас (лаўрэаты міжнародных конкурсаў).

Адрас: г. Навагрудак, касцёл св. Арханёла Міхала, вул. Міцкевіча, 1.

Пачатак у 18.00.

Па ўсіх звязаных з канцэртам пытаннях звяртацца па тэл.:

+375 29 784 50 39, +375 29 163 51 80, +375 29 148 46 79.

Абноўлена 14.04.2018 15:53
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця