Пошук

27.03.2018 14:32   Catholic.by

У Вялікую сераду, 28 сакавіка, у 18.00 арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, прыме ўдзел у набажэнстве Крыжовага шляху на Залатой Горцы і ўзначаліць цэлебрацыю святой Імшы ў інтэнцыі ахвяраў пажару ў Кемераве.

Набажэнства Крыжовага шляху пройдзе на цвінтары перад касцёлам Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы ў Мінску (пр-т Незалежнасці, 44-А).

Гэтае набажэнства, якое стала ў залатагорскай парафіі неад’емнай традыцыяй Вялікага тыдня, калісьці праходзіла ў тэатралізаванай форме. Сёлета, як і ў мінулым годзе, набажэнства пройдзе так, як яно зазвычай адбываецца ў Вялікую пятніцу ў рымскім Калізеі.

Святая Імша ў інтэнцыі ахвяраў пажару ў расійскім Кемераве распачнецца адразу пасля набажэнства ў залатагорскай святыні. Арцыбіскуп Кандрусевіч памоліцца аб вечным супакоі для загінулых, аб здароўі для параненых і аб Божым суцяшэнні для ўсіх, каго балюча закранула трагедыя ў гандлёвым цэнтры «Зімовая вішня». Спачуванні ў сувязі з гэтым выказаў таксама папа Францішак, які запэўніў у сваёй малітве за ўсіх пацярпелых, іх родных і блізкіх.

 

Абноўлена 27.03.2018 17:50
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.