Пошук

13.03.2018 09:07   Catholic.by

З 4 красавіка пры архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску будуць праводзіцца «Вечары для закаханых». Пачатак у 19.00.

Сардэчна запрашаюцца ўсе пары, якія толькі сустракаюцца, ужо вырашылі ажаніцца і якія нават пра гэта не думалі. «Вечары для закаханых» — цудоўная магчымасць распазнаць сваё пакліканне, паглыбіць свае адносіны, а, магчыма, і прыняць рашэнне на будучыню. У «Вечарах» могуць браць удзел пары закаханых незалежна ад канфесійнай прыналежнасці.

«Вечары для закаханых» — гэта дзевяць сустрэч, якія доўжацца 2 – 2,5 гадзіны і праводзяцца адзін раз на тыдзень. У сустрэчах можа браць удзел толькі абое закаханых. Яны праводзяцца сужэнскай парай і святаром, аніматарамі руху «Сужэнскія сустрэчы».

Асноўным метадам працы на «Вечарах» з’яўляецца праца закаханых толькі ўдваіх. Штуршком да яе з’яўляюцца ўступы і сведчанні сужэнскіх пар і святароў. Удзельнікі — у сваіх парах — маюць магчымасць глыбейшага азнаямлення са сваімі рысамі асобы, чаканнямі, вызначаюцца з агульнай сістэмай каштоўнасцяў у жыцці, вучацца, як вырашаць праблемы і як будаваць гармонію сваіх адносін. Яны стараюцца зразумець, у чым сутнасць таямніцы шлюбу, адкрываюць месца веры ў сваім жыцці, даведваюцца пра асноўныя палажэнні вучэння Касцёла пра шлюб і сям’ю.

«Вечары» прызначаны як для заручаных, так і для пар, якія сустракаюцца адно з адным без вызначанай даты вяселля, але сур’ёзна думаюць пра шлюб. У праграме «Вечароў» таксама могуць удзельнічаць пары закаханых, якія яшчэ не думалі пра шлюб, але жадаюць паглыбіць свае веды пра сужэнства і сям’ю.

Стварэнне сям’і — адказны працэс, звязаны з прыняццем сур’ёзных рашэнняў на ўсё жыццё. Праграма «Вечароў для закаханых» прапануе:

  • навучанне дыялогу — дарозе ўзаемнага спазнання як падчас сустрэч адно з адным, у перыяд заручын, так і на працягу магчымага будучага шлюбнага жыцця
  • лепшае спазнанне рыс асобы, чаканняў, планаў, поглядаў, жыццёвых установак людзей, з якімі плануюць звязаць сваё жыццё
  • глыбейшае разуменне значэння таямніцы шлюбу і слоў шлюбнай прысягі
  • правядзенне аналізу, наколькі планы сумеснага жыцця дакладныя і сталыя.

Вынікам «Вечароў» з’яўляюцца моцныя сем’і, дзе пануе любоў і згода, дзе сужэнцы слухаюць адно аднаго, дзеляцца сабою, разумеюць сваю другую палавінку і заўсёды гатовыя прабачаць.

Кантактны нумар для запісу на «Вечары»:

+375 29 140 84 56 Іван
+375 29 782 14 66 Алена

Абноўлена 13.03.2018 09:21
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.