Пошук

26.02.2018 10:36   Catholic.by

9–10 сакавіка ў каталіцкіх катэдрах свету па ініцыятыве Папы Рымскага Францішка будзе праходзіць набажэнства «24 гадзіны для Пана», спалучанае з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту.

У Мінску набажэнства пройдзе ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.

Падчас усіх 24 гадзін можна прыступіць да сакрамэнту пакаяння.

Праграма набажэнства:

  • 08.00 — святая Імша
  • 08.30 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (праводзіць «Святло–Жыццё»)
  • 10.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (праводзіць «Легіён Марыі»)
  • 12.00 — прыватная адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • 15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці (праводзіць рэдакцыя часопіса «Ave Maria»)
  • 16.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (праводзіць «Шанштацкі рух»)
  • 17.30 — Крыжовы шлях (праводзіць «Шанштацкі рух»)
  • 18.30 — святая Імша
  • 19.15 — прыватная адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • 22.30 — пачатак начнога чування моладзі

10 сакавіка:

  • 07.00 — заканчэнне набажэнства «24 гадзіны для Пана»
  • 07.15 — святая Імша
Абноўлена 26.02.2018 12:30
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.