Пошук

25.01.2018 17:42   Catholic.by

9-10 сакавіка ў каталіцкіх катэдрах свету па ініцыятыве Папы Рымскага Францішка будзе праходзіць набажэнства «24 гадзіны для Пана», спалучанае з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту.

Пройдуць такія набажэнствы і ў катэдральных касцёлах Беларусі.

У Мінску ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі набажэнства будзе спалучана з велікапосным чуваннем моладзі пад дэвізам «Навяртайцеся і верце ў Евангелле» і распачнецца 9 сакавіка ў 22.30. Прыняць удзел у набажэнстве можна будзе онлайн разам з «Радыё Марыя».

У Магілёве ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава набажэнства будзе супадаць з пачаткам велікапосных рэкалекцый і распачнецца 9 сакавіка пасля ранішняй св. Імшы на 9.00.

У Гродне набажэнства будзе арганізавана ў фарным касцёле імя Фр. Ксаверыя па наступнай праграме:

  • 09.00 — св. Імша
  • 10.00 — дзённая адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў капліцы Маці Божай Кангрэгацкай для ўсіх вернікаў
  • 19.00 — св. Імша
  • 20.00–21.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (праводзіць парафія Святога Духа)
  • 21.00–22.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (праводзіць парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі)
  • 22.00–23.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (праводзіць парафія Божай Міласэрнасці)
  • 23.00–24.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (праводзяць манахіні з Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям'і з Назарэта)

10 сакавіка

  • 24.00–01.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (праводзяць навучэнцы гродзенскай Вышэйшай Духоўнай семінарыі)
  • 01.00–02.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (праводзіць парафія Маці Божай Анёльскай)
  • 02.00–03.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (правоздзіць парафія Адшукання Святога Крыжа)
  • 03.00–04.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (праводзіць парафія св. Францішка Ксаверыя)
  • 04.00–05.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (праводзіць парафія Найсвяцейшага Адкупіцеля)
  • 05.00–06.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (праводзіць парафія Маці Божай Міласэрнасці)
  • 06.00–07.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (праводзіць парафія Св. Юзафа)
  • 07.00 — св. Імша

У Пінску набажэнства будзе адбывацца ў базыліцы Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (катэдры) і распачнецца ў 08.00 у пятніцу 9 сакавіка.

У Касцюковічах у касцёле Святой Тройцы пройдзе 10 сакавіка.

У Брэсце набажэнства будзе арганізавана ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа (вул. Леніна, 34) 9 сакавіка.

  • 09.00 — святая Імша
  • 09.30 — Крыжовы шлях
  • 10.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • 15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці (прводзіць супольнасць «Святы Ружанец»)
  • 18.00 — святая Імша
  • 18.30 — Крыжовы шлях
  • 19.15 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Споведзь
  • 21.00 — Святы Ружанец
  • 22.00 — працяг адарацыі. Праводзіць супольнасць «Маці ў Касцёле» і «Легіён Марыі»
  • 00.00 — святая Імша
  • 01.00 — моладзевая пастаноўка, падрыхтаваная парафіяй св. Юзафа
  • 01.30 — Крыжовы шлях (праводзіць парафіяльная моладзь). Працяг адарацыі. Споведзь.
  • 03.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці
  • 03.20–04.00 — Агапа (час да бліжняга)
  • 06.00 — заканчэнне

У Лідзе набажэнства будзе арганізавана ў фарным касцёле:

9 сакавіка:

  • 09.00 — св. Імша
  • з 10.30 — дзённая адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту для ўсіх вернікаў
  • 18.30 — св. Імша
  • 19.30–21.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (праводзіць парафія Божай Міласэрнасці)
  • 21.00–22.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (праводзіць парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі)
  • 22.00–23.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (праводзіць парафія Святой Сям'і)
  • 23.00–24.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (праводзіць парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі)

10 сакавіка:

  • 24.00–01.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (праводзіць парафія Узвышэння Святога Крыжа)
  • 01.00–02.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (праводзіць супольнасць «Легіён Марыі»)
  • 02.00–03.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (праводзіць Таварыства Маці Божай Апякункі добрай смерці)
  • 03.00–04.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (праводзіць Францішканскі закон свецкіх)
  • 04.00–05.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (праводзіць Апостальства дапамогі душам чыстцовым)
  • 05.00–06.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (праводзіць супольнасць «Маці ў малітве»)
  • 06.00–08.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (праводзяць усе вернікі)
  • 08.00 — св. Імша

Католікі Гомеля змогуць прыняць удзел у набажэнстве ў касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі 9 сакавіка ў 19.00.

Таксама маліцца будуць у Баранавічах (касцёл Узвышэння Святога Крыжа) — 9 сакавіка ў 18.00, у Жлобіне (касцёл Маці Божай Каралевы Сусвету) — 9 сакавіка ў 19.00, у Мазыры (касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі) — 9 сакавіка ў 18.00.

Абноўлена 10.03.2018 13:06
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.