Велікапоснае чуванне моладзі, якое пройдзе 9–10 сакавіка (з пятніцы на суботу) у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, будзе прысвечана тэме «Навяртайцеся і верце ў Евангелле».
Чуванне будзе спалучана з набажэнствам «24 гадзіны для Пана», падчас якога адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
Праграма чування:
- 21.30 — рэгістрацыя
- 22.00 — падрыхтоўка да святой Імшы
- 22.30 — святая Імша
- 23.45 — Крыжовы шлях
- 00.30 — сцэнка
- 01.15 — навука на тэму«Навяртайцеся і верце ў Евангелле»
- 02.00 — адарацыя
- 03.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці
- 03.30 — пачастунак, кава, гарбата
- 04.30 — святы Ружанец
- 05.15–05.40 — Песні жальбы. Благаслаўленне. Прыватная адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
- 07.00 — заканчэнне набажэнства «24 гадзіны для Пана»