Пошук

21.02.2018 17:51   Catholic.by

Хрысцiянскi кiнаклуб «Рэха» запрашае паглядзець фільм «Місія», які быў зняты ў 1986 г. рэжысёрам Раландам Жафэ. Прагляд адбудзецца 25 лютага а 19-й гадзiне ў касцёле Узвышэння Святого Крыжа па адрасе: г. Мiнск, Кальварыйскi праезд, 1.

Фільм атрымаў Залатую пальмавую галіну ў Канах у 1986 г. і шэраг іншых узнагарод, уваходзіць у спіс лепшых фільмаў па меркаванні Папскай рады па культуры ў Ватыкане.

Дэвіз фільма – «Прапаведуючы дабро».

У час Вялікага посту мы хочам прапаведаваць дабро, любоў. Але кожны робіць гэта па-свойму, і часам атрымліваецца, што вынік зусім не той, на які мы спадзяваліся. Ці перамагае дабро ў нашым сэрцы? Што рабіць у складаных сітуацыях, які зрабіць выбар? Няма гатовых рэцэптаў. Фільм таксама не дае гатовых адказаў, але, наадварот, пакідае пытанні. Які шлях верны? Як прапаведаваць дабро? Выбраць кампраміс альбо адстойваць праўду і згубіць усё? Паразважаць над гэтымі пытаннямі і паглядзець фільм запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа