Пошук

12.04.2018 11:47   Catholic.by

Парафія Святога Крыжа ва Уздзе арганізуе паездку ў Львоў (Украіна). Паездка адбудзецца з 21 па 24 чэрвеня і прапануе шмат магчымасцяў для прыемнага адпачынку.

Асаблівай увагі заслугоўваць львоўскія культавыя пабудовы, якіх у горадзе налічваецца больш за 30.

«Калі вы хочаце адпачыць некалькі дзён, умацавацца духоўна, напоўніцца эмоцыямі, добра выкарыстаць дні адпачынку, проста добра правесці выхадныя ці расслабіцца, то паездка ў цудоўны горад Львоў – ідэальны выбар. У гэтым горадзе ніколі не бывае сумна», – адзначаюць арганізатары.

Праграма:

  • 21 чэрвеня – выезд з Мінска ў 19.00. Начны пераезд
  • 22 чэрвеня – размяшчэнне раніцай на месцы пражывання. Сняданак. Адпачынак. Знаёмства з горадам. Аглядная пешаходная экскурсія па Старым Львове. Наведванне шакаладнай майстэрні. Абед (гід пакажа некалькі бюджэтных кавярняў/рэстаранаў для абеду; арыенціровачны чэк абедзеннага комплексу – 100 грн/чал., у залежнасці ад меню). Вольны час. Вяртанне ў гатэль. Вячэра. Начлег
  • 23 чэрвеня – сняданак. Імша ў касцёле. У 10.00 – выезд на загарадную экскурсію. Паездка «Алескі замак + Пачаеўская лаўра». Абед у рэстаране «Грыдніца» ў Алескім замку. Пераезд да крыніцы святой Ганны. Вяртанне ў Львоў. Вячэра. Начлег
  • 24 чэрвеня – сняданак. Імша ў касцёле. Аўтобусная экскурсія працягласцю 3,5 гадзіны. Абед. Вольны час. Выезд з Львова
  • 25 чэрвеня – прыбыццё ў Мінск каля 7.00

Кошт паездкі – 90$. У кошт уваходзяць праезд аўтобусам, пражыванне, тры сняданкі і дзве вячэры, экскурсійнае суправаджэнне.

Кантакты:

Тэл./Viber: +375 25 77 100 80 кс. Дзяніс, + 375 25 512 30 94 Вікторыя; +375 29 258 28 99 Марына;
e-mail: xden_msf@mail.ru

Абноўлена 18.06.2018 15:54
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.