У нядзелю 28 студзеня пасля святой Імшы ў 19.00 у мінскай парафіі Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы адбудзецца канцэрт гурта Laudans.
Хрысціянскі музычны дуэт сыграе вядомыя калядкі ва ўласнай апрацоўцы, а таксама выканае песні са свайго альбома «Адзінства». Пасля канцэрту можна будзе набыць дыскі музыкаў.