12 студзеня ў парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (Дзевятоўка) пройдзе канцэрт сям’і польскіх музыкаў Паспяшальскіх. Пачатак у 20.00.
Творчая сям’я ўжо ў другі раз наведае Гродна, каб прадставіць слухачам калядныя песні ў незвычайнай прыгожай апрацоўцы.
13 студзеня Паспяшальскія завітаюць у Мінск, дзе з канцэртам польскай каляднай музыкі ў сучаснай апрацоўцы выступяць у КЗ «Верхні горад» (пл. Свабоды, 23а). Пачатак у 19.00.
Паспяшальскія — вядомая польская сям’я музыкантаў, з’яднаная верай у Хрыста. Заснавальнікам і кіраўніком гурта з’яўляецца Ян Паспяшальскi, які ўжо шмат гадоў запар праводзіць летам музычную майстэрню ў Івянцы. На канцэрт запрашаюцца ўсе жадаючыя.