Пошук


Вядомы польскі музыкант і журналіст, адзін з заснавальнікаў «Музычнай майстэрні» ў Івянцы Ян Паспяшальскі ў каментарыі Catholic.by распавёў пра сваё бачанне місіі Майстэрні.

Паводле яго слоў, музычныя майстар-класы ў Івянцы ладзяцца не для таго, каб ад пачатку і да канца вучыць моладзь, а каб «даць ім штуршок да развіцця іх музычных талентаў».

«Я рады бачыць, як на Майстэрні праяўляюцца сапраўдныя пярліны. У Івянец прыязджае шмат таленавітай каталіцкай моладзі і наша задача, як выкладчыкаў, паказаць ім дарогу для развіцця», — прызнаецца Ян Паспяшальскі.

Як адзначае музыкант, 14 гадоў таму, калі ўсё толькі пачыналася, ён і не думаў, што Майстэрня атрымае такое развіццё.

«Плён Майстэрні — у фармацыі моладзі, якая не баіцца браць адказнасць за сябе і за Касцёл. Яны суправаджаюць Імшу літургічным спевам і такім чынам служаць Богу, прымяняючы свой талент. Гэта выдатна!»

Прыгадваючы ўдзельнікаў папярэдніх гадоў, музыкант дадае, што плён ад удзелу ў Майстэрні вядомы найперш Богу, большасць жа змен адбываюцца нябачна — у душах людзей.

«Ніколі не ведаеш, калі ў душы разгарыцца Божая іскра. І гэта куды важней за ўсё тое, што тут адбываецца», — лічыць Ян Паспяшальскі.

«Калісьці, калі мы толькі пачалі праводзіць Майстэрню, тут быў мясцовы міністрант Жэня. З цягам часу ён распазнаў сваё пакліканне да кансэкраванага жыцця і сёння гэта — а. Яўген Голуб, які з’яўляецца адным з суарганізатараў Музычнай майстэрні», — адзначыў музыкант.

«Другая гісторыя пра дзяўчынку, якая прыехала да нас у 13-гадовым узросце, нават не ўмеючы чытаць па нотах. А сёння ёй 20 і яна выдатна дырыгуе. Я ганаруся ёй!», — дадаў Ян Паспяшальскі.

Абноўлена 02.08.2017 11:01
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа