![](/3/images/news/2017/07/6255/2017-07-31-ivianec-002a.jpg)
Больш за 200 хлопцаў і дзяўчат і амаль столькі ж парафіянаў сабраліся 30 ліпеня ў Івянцы на святую імшу з нагоды завяршэння малітоўнай сустрэчы моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Музычная майстэрня ў Івянцы праходзіла на працягу ўсяго мінулага тыдня. У традыцыйным мерапрыемстве прынялі ўдзел маладыя людзі з розных частак Беларусі, а таксама Польшы, Украіны, Расіі. Праграма была насычана тэматычнымі канферэнцыямі, майстар-класамі, выступамі хрысціянскіх музычных гуртоў.
«Музычная майстэрня дадае дух служэння. Вельмі важна, што моладзь у чарговы раз сустрэлася, каб праз спевы разам праславіць Бога», — дзеліцца а. Лэх Баханэк OFM Conv, пробашч парафіі Св. Міхала Арханёла.
Супольнай малітвай на пачатку Імшы, якую ўзначаліў дапаможны бicкуп Мінска-Магілёўскі Юрый Касабуцкі, удзельнікі малітоўнай сустрэчы падзякавалі Богу за дар сустрэчы і пазнання Бога праз музыку і спевы.
![](/3/images/previews/news/2017/07/6255/s-2017-07-31-ivianec-001-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/07/6255/s-2017-07-31-ivianec-007-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/07/6255/s-2017-07-31-ivianec-002-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/07/6255/s-2017-07-31-ivianec-003-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/07/6255/s-2017-07-31-ivianec-004-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/07/6255/s-2017-07-31-ivianec-008-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/07/6255/s-2017-07-31-ivianec-013-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/07/6255/s-2017-07-31-ivianec-005-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/07/6255/s-2017-07-31-ivianec-006-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/07/6255/s-2017-07-31-ivianec-009-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/07/6255/s-2017-07-31-ivianec-010-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/07/6255/s-2017-07-31-ivianec-012-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/07/6255/s-2017-07-31-ivianec-011-cb.jpg)
![](/3/images/news/2017/07/6255/2017-07-31-ivianec-001.jpg)
![](/3/images/news/2017/07/6255/2017-07-31-ivianec-007.jpg)
![](/3/images/news/2017/07/6255/2017-07-31-ivianec-002.jpg)
![](/3/images/news/2017/07/6255/2017-07-31-ivianec-003.jpg)
![](/3/images/news/2017/07/6255/2017-07-31-ivianec-004.jpg)
![](/3/images/news/2017/07/6255/2017-07-31-ivianec-008.jpg)
![](/3/images/news/2017/07/6255/2017-07-31-ivianec-013.jpg)
![](/3/images/news/2017/07/6255/2017-07-31-ivianec-005.jpg)
![](/3/images/news/2017/07/6255/2017-07-31-ivianec-006.jpg)
![](/3/images/news/2017/07/6255/2017-07-31-ivianec-009.jpg)
![](/3/images/news/2017/07/6255/2017-07-31-ivianec-010.jpg)
![](/3/images/news/2017/07/6255/2017-07-31-ivianec-012.jpg)
![](/3/images/news/2017/07/6255/2017-07-31-ivianec-011.jpg)
Падчас гаміліі біскуп звярнуў увагу на аспект іерархіі каштоўнасцей. На тое, што чалавек шукае ў гэтым свеце. Якія патрэбы ў жыцці кожнага з нас і які сэнс яны нясуць у сабе.
«Для кагосьці галоўная каштоўнасць жыцця у збіранні грошай. Калекцыянеры робяць усё, каб знайсці рэдкія экземпляры і сабраць калекцыю карцін вядомых мастакоў, старажытных манет і гд. Але ці могуць гэтыя каштоўнасці задаволіць чалавека?», — спытаў біскуп.
«Можа, некаторыя каштоўнасці задавальняюць чалавека, але яны не робяць яго па-сапраўднаму шчаслівым, не даюць унутранага супакою, — адзначыў іерарх. — У пэўным моманце свайго жыцця чалавек усведамляе, што гэтыя каштоўнасці не з’яўляюцца чымсці трывалым, вечным. Тады чалавек трапляе ў расчараванне. Чаму так? Бо, напэўна, у гэтай іерархіі ён зрабіў памылку».
![](/3/images/news/2017/07/6255/2017-07-31-ivianec-010.jpg)
Разважаючы над словамі Святога Евангелля, іерарх дадаў: «Бог стварыў чалавека з любові, для любові і з пэўнай мэтай. Прызначэнне чалавека ў тым, каб увайсці ў Божае Валадарства. Калі мы гэта разумеем, мы шукаем Бога ў жыцці, трымаемся Яго, стараемся пражыць жыццё так, каб у гэтае Валадарства ўвайсці».
Разважаючы над гісторыяй караля Саламона з першага чытання, біскуп адзначыў, што Саламон не прасіў багацця, здароў’я, а мудрае і разумнае сэрца.
«Праз мудрасць мы сустракаемся з Богам, шукаем Яго і спрабуем умацаваць у нашым жыцці сваю веру. Калі мы пасябруем з Богам, мы здабудзем сапраўдны скарб. Нам трэба зразумець, што Езус Хрыстус з’яўляецца галоўнай мэтай нашых памкненняў».
Напрыканцы літургіі біскуп заахвоціў, каб кожны «зазірнуў у глыбіню сваёй душы і спытаў: ці сапраўды мае крокі вядуць да Нябеснага Валадарства? Ці ў маім штодзённым жыцці ёсць месца для пошуку Бога?»
![](/3/images/previews/news/2017/07/6255/s-2017-07-31-ivianec-015-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/07/6255/s-2017-07-31-ivianec-016-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/07/6255/s-2017-07-31-ivianec-017-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/07/6255/s-2017-07-31-ivianec-018a-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/07/6255/s-2017-07-31-ivianec-018b-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/07/6255/s-2017-07-31-ivianec-018c-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/07/6255/s-2017-07-31-ivianec-019-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/07/6255/s-2017-07-31-ivianec-022-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/07/6255/s-2017-07-31-ivianec-023-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/07/6255/s-2017-07-31-ivianec-024-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/07/6255/s-2017-07-31-ivianec-025-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/07/6255/s-2017-07-31-ivianec-026-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/07/6255/s-2017-07-31-ivianec-027-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/07/6255/s-2017-07-31-ivianec-028-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/07/6255/s-2017-07-31-ivianec-029-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2017/07/6255/s-2017-07-31-ivianec-030-cb.jpg)
![](/3/images/news/2017/07/6255/2017-07-31-ivianec-015.jpg)
![](/3/images/news/2017/07/6255/2017-07-31-ivianec-016.jpg)
![](/3/images/news/2017/07/6255/2017-07-31-ivianec-017.jpg)
![](/3/images/news/2017/07/6255/2017-07-31-ivianec-018a.jpg)
![](/3/images/news/2017/07/6255/2017-07-31-ivianec-018b.jpg)
![](/3/images/news/2017/07/6255/2017-07-31-ivianec-018c.jpg)
![](/3/images/news/2017/07/6255/2017-07-31-ivianec-019.jpg)
![](/3/images/news/2017/07/6255/2017-07-31-ivianec-022.jpg)
![](/3/images/news/2017/07/6255/2017-07-31-ivianec-023.jpg)
![](/3/images/news/2017/07/6255/2017-07-31-ivianec-024.jpg)
![](/3/images/news/2017/07/6255/2017-07-31-ivianec-025.jpg)
![](/3/images/news/2017/07/6255/2017-07-31-ivianec-026.jpg)
![](/3/images/news/2017/07/6255/2017-07-31-ivianec-027.jpg)
![](/3/images/news/2017/07/6255/2017-07-31-ivianec-028.jpg)
![](/3/images/news/2017/07/6255/2017-07-31-ivianec-029.jpg)
![](/3/images/news/2017/07/6255/2017-07-31-ivianec-030.jpg)
На заканчэнні святой Імшы біскуп Юрый Касабуцкі выказаў словы падзякі арганізатарам і ўдзельнікам сустрэчы моладзі ў Івянцы. «Сотні маладых людзей выкарысталі магчымасць зрабіць свой чарговы крок у бок Езуса Хрыста».
Іерарх таксама падзякаваў кансэкраваным асобам, святарам і айцам францішканцам на чале з а. Лехам Баханэкам OFMConv за плённую працу, а жыхарам івянецкай парафіі за дапамогу. Асаблівыя словы падзякі былі скіраваны арганізатарам Музычнай майстэрні, а таксама ўсім музычным гуртам, якія выступілі ў Івянцы.
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)