![](/3/images/news/2018/01/7475/2018-01-30-aplatak-001.jpg)
27 студзеня ў цэнтры «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў Ляскоўцы адбылася аплаткавая сустрэча дапаможнага біскупа архідыяцэзіі Юрыя Касабуцкага з навучэнцамі і выкладчыкамі «Курсаў сямейнага жыцця» ў Мінску.
Сустрэча пачалася ўрачыстай святой Імшой. У гаміліі біскуп нагадаў, якім важным фактарам у духоўным жыцці хрысціяніна з’яўляецца давер Езусу Хрысту. Як адзначыў іерарх, нам можа здавацца, асабліва ў моманты, калі прыходзяць буры, што Езус спіць на карме нашага чаўна і мы застаёмся без дапамогі, аднак насамрэч Езус заўсёды чувае і ахоўвае нас.
Пасля супольнай малітвы навучэнцы 1-га курса прадставілі паэтычна-віншавальную праграму, якая складалася, між іншым, з аўтарскіх вершаў адной з іх, Інгі Садоўскай.
![](/3/images/news/2018/01/7475/2018-01-30-aplatak-007.jpg)
Пасля святочнай праграмы адбылося дзяленне аплаткай, калі ўсе мелі магчымасць скласці адзін аднаму віншаванні. Сустрэча прайшла ў вельмі адкрытай і радаснай атмасферы, калі кожны мог падзяліцца з іншым аплаткай і пачуць у свой адрас добрыя пажаданні.
Потым за агульным сталом з гарбатай і печывам сабраныя абмяркоўвалі вынікі мінулага года і дзяліліся вопытам.
![](/3/images/previews/news/2018/01/7475/s-2018-01-30-aplatak-003-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/01/7475/s-2018-01-30-aplatak-001-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/01/7475/s-2018-01-30-aplatak-002-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/01/7475/s-2018-01-30-aplatak-004-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/01/7475/s-2018-01-30-aplatak-005-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/01/7475/s-2018-01-30-aplatak-006-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/01/7475/s-2018-01-30-aplatak-007-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/01/7475/s-2018-01-30-aplatak-008-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2018/01/7475/s-2018-01-30-aplatak-009-cb.jpg)
![](/3/images/news/2018/01/7475/2018-01-30-aplatak-003.jpg)
![](/3/images/news/2018/01/7475/2018-01-30-aplatak-001.jpg)
![](/3/images/news/2018/01/7475/2018-01-30-aplatak-002.jpg)
![](/3/images/news/2018/01/7475/2018-01-30-aplatak-004.jpg)
![](/3/images/news/2018/01/7475/2018-01-30-aplatak-005.jpg)
![](/3/images/news/2018/01/7475/2018-01-30-aplatak-006.jpg)
![](/3/images/news/2018/01/7475/2018-01-30-aplatak-007.jpg)
![](/3/images/news/2018/01/7475/2018-01-30-aplatak-008.jpg)
![](/3/images/news/2018/01/7475/2018-01-30-aplatak-009.jpg)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)