Пошук

24.12.2017 10:00   Catholic.by

Святочныя лагатыпы ў тэлеэфіры з’явяцца на ўсіх каналах Белтэлерадыёкампаніі ўжо 23 снежня. Прапануем вашай увазе расклад перадач на тэлеканалах «Беларусь 1», «Беларусь 3» і «Беларусь 24».

Тэлеканал «Беларусь 1»

Журналісты Агенцтва тэленавін раскажуць і пакажуць, як адзначаюць святы не толькі ў Беларусі, але і за мяжой.

24 снежня адразу пасля праграмы «Галоўны эфір» у 22.10 «Беларусь 1» пачне прамую трансляцыю святой Імшы на Божае Нараджэнне з касцёла св. Міхала Арханёла ў Івянцы. У 23.55 распачнецца прамая трансляцыя святочнай Імшы з Ватыкана з удзелам Папы Рымскага Францішка.

Раніца 25 снежня ў 7.00 для вернікаў выйдзе праграма «Слова Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Божае Нараджэнне».

Тэлеканал «Беларусь 3»

25 снежня ў 16.15 тэлегледачы разам з католікамі ўсяго свету ў прамой трансляцыі змогуць пабачыць зварот і благаслаўленне папы Францішка з Ватыкана. У 17.00 увазе гледачоў прадставяць тэматычную праграму «Камертон» з удзелам Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.

Тэлеканал «Беларусь 24»

24 снежня ў 22.10 «Беларусь 24» прадставіць прамую трансляцыю святой Імшы на Божае Нараджэнне з касцёла св. Міхала Арханёла ў Івянцы, а ў 23.55 распачнецца прамая трансляцыя святочнай Імшы з Ватыкана з удзелам Папы Рымскага.

25 снежня ў 8.45 вернікаў чакае перадача «Слова Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Божае Нараджэнне». У 13.05 Мітрапаліт Кандрусевіч стане героем інтэрв’ю-праекта «24 пытанні». У 22.40 міжнародны спутнікавы тэлеканал пакажа лепшыя выпускі перадачы «Святыні Беларусі».

Абноўлена 24.12.2017 10:20
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця