Пошук

18.12.2017 11:13   Catholic.by

Беларускае тэлебачанне традыцыйна арганізуе прамую трансляцыю на Божае Нараджэнне. 24 снежня ў вечаровым эфіры тэлеканала «Беларусь 1» будзе трансліравацца святая Імша-Пастэрка з касцёла св. Міхала Арханёла ў Івянцы.

Пачатак трансляцыі ў 22.10. Святую Імшу ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

У 24.00 распачнецца прамая трансляцыя святой Імшы з Ватыкана.

Абноўлена 18.12.2017 11:47
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця