Пошук

14.12.2017 14:20   кс. Андрэй Сіповіч

Хрысцiянскi кiнаклуб «Рэха» ў час Адвэнту запрашае згадаць тое, што адбывалася ў Юдэі ў пачатку першага стагоддзя. 17 снежня ў 19.00 у касцёле Узвышэння Святога Крыжа пройдзе прагляд фільма «Нараджэнне Хрыста» (TheNativityStory), зняты Кэтрын Хардвік у ЗША ў 2006 г.

Мітуслівая атмасфера свята часта засланяе ад нас рэальную гісторыю, якая адбылася больш за 2000 гадоў таму. Аўтары фільма клапатліва ўзнаўляюць гістарычную канву тых далёкіх, няпростых і дзіўных падзей.

Магчыма, пасля прагляду фільма мы зможам адкрыць для сябе нешта новае пра Нараджэнне Хрыста. Давайце забудзем пра перадсвяточную мітусню і паспрабуем разам з Марыяй і Юзафам вярнуць Езуса ў Свята Нараджэння і ў нашыя сэрцы.

Прагляд фільма пройдзе па адрасе: г. Мiнск, Кальварыйскi праезд, 1.

Абноўлена 14.12.2017 16:51
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа