Пошук

24.11.2017 12:57   grodnensis.by

2 снежня ў касцёле Божай Міласэрнасці ў Гродне (вул. Кабяка, 14) пройдзе малітва ў абарону жыцця. Усіх жадаючых запрашаюць памаліцца за ненароджаных дзяцей, маці ў благаслаўлёным стане, сем’і, якія жадаюць мець дзяцей, за медыцынскія і дзяржаўныя службы, каб баранілі кожнае жыццё.

Праграма малітвы:

18.30 — Ружанец
19.00 — святая Імша ў абарону жыцця з благаслаўленнем сем’яў, якія чакаюць і прагнуць патомства
20.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
22.00 — заканчэнне

«Дапамажы ратаваць жыццё безабароннаму!» — заклікаюць арганізатары, запрашаючы на малітву, і ўзгадваюць словы св. Яна Паўла ІІ: «Бараніць жыццё і ўмацоўваць яго, шанаваць яго і любіць — гэта заданне, якое Бог даручае кожнаму чалавеку…»

 

Абноўлена 24.11.2017 13:01
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця