Пошук

20.10.2017 12:16   кс. Сяргей Бараўнёў / Catholic.by

Cамабытныя музыкі, цудоўная акустыка і новы арган у касцёле Божага Цела ў Беразінскім — усё для таго, каб атрымоўваць асалоду ад музыкі і спеваў  у адным з прыгажэйшых і ўтульных касцёлаў Маладзечаншчыны.

Штогод у жніўні тут праводзіцца фестываль хрысціянскай музыкі Laudato si'. Многія музыкі і госці натхняюцца ў Беразінскім атмасферай духоўнай раўнавагі. У бліжэйшы час плануецца распачаць гуказапіс хораў і арганнай музыкі.

Пачынаючы з кастрычніка 2017 года ў парафіі распачынаюцца арганныя канцэрты, якія будуць праходзіць штомесяц.

Расклад арганных канцэртаў на бліжэйшы час (магчымыя дапаўненні):

  • 29 кастрычніка — канцэрт арганісткі Марыі Трапашка з Вішнева (Валожынскі раён)
  • 26 лістапада — канцэрт арганіста Віктара Кісценя з Мінска

Для тых, хто хоча наведаць канцэрт, але мае патрэбу ў начлегу, просьба загадзя запісацца. Даведкі і запіс па тэлефоне і электроннай пошце: +375 176 750 17 96 (касцёл), sergecenter@tut.by

Абноўлена 28.11.2017 12:49
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця