Camino — назва фотавыставы Элана Лыскова, якая прысвечана шляху пілігрымаў у іспанскі горад Санцьяга-дэ-Кампастэла. Экспазіцыя адкрыецца 11 кастрычніка ў Мемарыяльным музеі-майстэрні З.І. Азгура (вул. Азгура, 8).
Шлях Санцьяга (св. Якуба) — гэта старадаўняя дарога пілігрымаў, якая вядзе праз Еўропу ў іспанскі горад Санцьяга-дэ-Кампастэла. Галоўная частка маршрута ідзе па тэрыторыі Паўночнай Іспаніі. Пачынаць пілігрымку можна з Іспаніі, Францыі, Германі, Партугаліі, Вялікабрытаніі або з любой іншай краіны — пытанне ў тым, якую адлегласць гатовы прайсці пілігрым.
Працы маладога фотамастака будуць экспанавацца да 1 лістапада.