Пошук

02.10.2017 09:00   Catholic.by

У касцёле св. Мікалая ў Свіры (Мядзельскі раён, Мінская вобласць) будзе прадстаўлены праект «Гуманізм місіянерскай ініцыятывы», які Місіянерская ініцыятыва Варшаўска-Пражскай дыяцэзіі рэалізуе пры падтрымцы Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Польшча.

Праграма мерапрыемстваў:

15 кастрычніка

  • 13.00 — св. Імша (цэлебруе дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі)
  • 14.00 — даклад «Гуманізм місіянерскай ініцыятывы»
  • 15.00 — адкрыццё выставы

26 кастрычніка

У рамках Тыдня місій (22–28 кастрычніка) — дзень малітоўнага засяроджання для святароў і кансэкраваных асобаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пад кіраўніцтвам арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага.

  • 11.00 — Літургія гадзінаў і духоўная лекцыя
  • 11.30 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • 12.00 — св. Імша
  • 13.00 — даклад «Гуманізм місіянерскай ініцыятывы»

    Даведка

    Місіянерская ініцыятыва Варшаўска-Пражскай дыяцэзіі рэалізуе свае мэты праз: аказанне дапамогі ў справе будаўніцтва касцёлаў, капліц і іншых месцаў культу; аказанне дапамогі ў справе евангелізацыі, дабрачыннай дапамогі, у прыватнасці, фінансавай або матэрыяльнай, асобам або арганізацыям, якія займаюцца дабрачыннасцю і апекай, а таксама асветніцка-выхаваўчай дзейнасцю на тэрыторыях місій; арганізацыю сустрэчаў і канферэнцый з мэтай распаўсюджвання інфармацыі пра місіянерскую дзейнасць, якая праводзіцца Варшаўска-Пражскай дыяцэзіяй; збор фінансавых і матэрыяльных сродкаў, прызначаных на рэалізацыю мэтаў Ініцыятывы; супрацоўніцтва з іншымі юрыдычнымі і фізічнымі асобамі ў Польшчы і за мяжой, зацікаўленымі ў рэалізацыі мэтаў ініцыятывы.
Абноўлена 23.10.2017 18:10
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа