Пошук

13.10.2017 15:13   Catholic.by

З 18 кастрычніка ў мінскай архікатэдры (пл. Свабоды, 9) стартуюць «Вечары для закаханых». Да ўдзелу запрашаюцца пары любых веравызнанняў, як тыя, хто яшчэ толькі сустракаецца, так і тыя, хто ўжо вырашыў ажаніцца.

«Вечары» складаюцца з дзевяці сустрэч, якія працягваюцца 2-2,5 гадзіны і праводзяцца адзін раз на тыдзень — селёта ў кожную сераду ў 19.00. Апошняя сустрэча — 6 снежня.

У сустрэчах могуць браць удзел толькі абое закаханых. Праводзяцца яны ўдзельнікамі супольнасці «Сужэнскія Сустрэчы» — сужэнскімі парамі і святаром.

Кожны марыць, каб яго сужэнства было асаблівым і бездакорным, а адносіны з часам толькі паляпшаліся. «І гэта сапраўды вялікая ласка Божая, калі так яно і будзе», — сцвярджаюць арганізатары і прапануюць закаханым магчымасць  акунуцца ў свет дыялогу і атрымаць бясцэнны інструмент пазнання адно аднаго.

Арганізатары не прапануюць удзельнікам тэорыю, а толькі досвед сямейнага і кансэкраванага жыцця. Методыка курсу «Вечароў для закаханых», правераная дзесяцігоддзямі, — добрая падрыхтоўка да сямейнага жыцця.

Запіс на «Вечары» па тэлефонах:
+375 (29) 772-91-66 Ганна Баярчук
+375 (44) 745-22-93 Павел Баярчук

Абноўлена 15.10.2017 19:27
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа