Ізраіль — цудоўная краіна. Кожны, хто хоць раз пабываў на Святой Зямлі, марыць зноў вярнуцца туды. Менавіта гэтая зямля, па якой некалі хадзіў Хрыстус, цяпер духоўна ўзбагачае пілігрымаў з усяго свету.
Ужо некалькі гадоў Piligrymka.by прапануе разнастайныя паломніцкія туры ў Ізраіль. У пілігрымку можа ехаць кожны, незалежна ад узросту і канфесійнай прыналежнасці.
Гэтай восенню лепшая прапанова ад Piligrymka.by — магчымасць здзейсніць сваю мару і наведаць Святую Зямлю разам з Piligrymka.by па зніжаных коштах, а таксама адпачыць на Міжземным, Мёртвым і Галілейскім моры!
Тур у Ізраіль з 17 верасня на 7 начэй. Вылет з Мінска. Кошт пілігрымкі — 1555 руб. за аднаго ўдзельніка.
Тур у Ізраіль з 17 верасня на 11 начэй (з адпачынкам на Міжземным моры, курорт «Нетанія»). Вылет з Мінска. Кошт пілігрымкі — 2222 руб. за аднаго ўдзельніка.
У кожнай з гэтых пілігрымак Вы пабачыце: Хрысціянскую Галілею, гару Фавор, Назарэт, Кану Галілейскую, Іярдан, Іерыхон, Віфлеем, Іерусалім (пройдзеце Крыжовым шляхам, узыйдзеце на Галготу, наведаеце Храм Гроба Гасподняга), гару Сіён, Яфа, адновіце абяцанні хросту ў рацэ Іярдан.
З поўнай праграмай пілігрымак можна пазнаёміцца на сайце www.piligrymka.by.
У кошт пілігрымкі ўваходзіць: суправаджэнне святара; авіяпералёт (прамы рэйс БЕЛАВІА); усе трансферы згодна з праграмай; медыцынская страхоўка; пражыванне ў гатэлях 3* са сняданкамі і вячэрамі (шведскі стол); экскурсіі згодна з праграмай; дыпламаваны гід.
Запіс па тэлефонах:
+375 (29) 66-35-110 Velcom
+375 (33) 35-35-110 МТС
Даведка пра арганізатараў тура
Рыма-каталіцкая парафія Св. Язафата Кунцэвіча ў г.п. Расоны з’яўляецца афіцыйным арганізатарам паломніцкіх аўтобусных тураў па святых месцах Еўропы і авіятураў у Грузію, на Мальту і ў Ізраіль на Святую Зямлю. Дзесяцігадовы досвед працы ў арганізацыі пілігрымак. Сваіх прадстаўнікоў мае ў Мінску, Віцебску, Полацку і іншых гарадах Беларусі. Каардынатар пілігрымак — кс. Вячаслаў Барок. Арганізатары пілігрымак не маюць камерцыйных мэтаў.