8 верасня ў 18.00 у мінскім касцёле свв. Сымона і Алены адкрыецца выстава мастацкіх прац Друйскага мастацкага пленэру. На экспазіцыі будзе прадстаўлена больш за 80 прац звыш 40 прафесійных мастакоў з Беларусі і замежжа, якія ўдзельнічалі ў друйскіх пленэрах у апошнія тры гады.
Апошні летні пленэр «Скарынер» праходзіў на Браслаўшчыне і быў прысвечаны 500-годдзю выдання Святога Пісання на беларускай мове. Працы са «Скарынера» будуць экспанавацца ў Мінску да канца гэтага года. Карціны з папярэдніх гадоў — на працягу месяца.
Адкрыццё выставы пройдзе ў белай зале Чырвонага касцёла. У ім прыме ўдзел адзін з арганізатараў пленэру — пробашч друйскай парафіі кс. Сяргей Сурыновіч, які таксама піша карціны.