23–27 жніўня ў парафіі пры касцёле Святога Міхала Арханёла пройдзе музычная майстэрня для моладзі, дзяцей і дарослых. Сустрэчу правядуць удзельнікі музычнай супольнасці Ubi Caritas з Івянца на чале з духоўным кіраўніком а. Яўгенам Голубам OFMConv, а таксама мясцовыя Навагрудскія музыкі.
У суботу, 26 жніўня, у 19.00 у парафіяльным касцёле адбудзецца заключны канцэрт праслаўлення, а ў нядзелю ў 10.00 — святая Імша з музычна-літургічным суправаджэннем удзельнікаў і арганізатараў майстэрні.
Музычная майстэрня прадугледжвае інтэнсіўную працу для ўсіх, хто зацікаўлены ў касцёльным літургічным спеве і моладзевых песнях праслаўлення. Майстэрня будзе праходзіць на парафіяльным узроўні, аднак прадугледжана абмежаваная колькасць месцаў і для моладзі з іншых парафій.
Арганізатары забяспечваюць удзельнікаў спальнымі месцамі, музычнымі дапаможнікамі і харчаваннем.
Інфармацыя пра ўдзел, наяўнасць месцаў і ўмовы ўдзелу па тэлефоне:
+375 (44) 552-21-99
Заяўку дасылаць да 20 жніўня на E-mail: nowogrudec@gmail.com.