Пошук

27.07.2017 12:40   Фота: Віктар Ведзень / Catholic.by

Фотавыстаўка Віктара Ведзеня «Дарогі, якімі мы Бога шукаем» будзе паказана падчас малітоўнай сустрэча моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў Івянцы.

З 28 па 30 ліпеня на тэрыторыі касцёла св. Міхала Арханёла моладзь і парафіяне змогуць праглядзець сюжэты з пілігрымак Мінск-Будслаў з 2013, 2015 і 2016 гг.

Апошні раз выстаўку паказвалі ў галерэі сталічнага кінатэатра «Дом кіно».

«Назіраю, што з кожным годам усё больш моладзі здзяйсняюць пілігрымку да Будслаўскай святыні, — дзеліцца аўтар. — Дарога да Маці Божай для кожнага пілігрыма асаблівая, са сваімі пакутамі і просьбамі, неверагоднымі жыццёвымі гісторыямі і цудамі».

Фатограф адзначае, што сустрэча моладзі ў Івянцы — добрая нагода ўзгадаць гэты шлях і зноў «вярнуцца ў стан поўнай надзеі і даверу да Богу, падзякаваць за шлях да сваей душы».

Абноўлена 28.07.2017 12:37
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа