Пошук

04.08.2017 15:14   Catholic.by
Фота Кацярыны Лаўрыненка

Ушанаваць росіцкіх мучанікаў бл. Юрыя Кашыру і Антонія Ляшчэвіча сёлета можна будзе 4-5 жніўня. Як заўсёды, летнія ўрачыстасці пачынаюцца вечарам у пятніцу. Малітоўная праграма будзе трываць усю ноч і скончыцца святой Імшой 5 жніўня ў 12.00.

У Росіцу традыцыйна таксама прыбудуць пешыя пілігрымкі: з Барысава (8 дзён шляху), Полацка (4 дні), Друі (3 дні).

4 жніўня з Мінска ў Росіцу ладзіцца аўтобусная пілігрымка.

Росіца знаходзіцца ў памежнай зоне і для наведвання вёскі, пры сабе трэба мець пашпарт

Праграма ўрачыстасцей:

Пятніца, 4 жніўня

  • 18.00 — святая Імша для пілігрымаў (цэлебруе біскуп Алег Буткевіч, ардынарый Віцебскай дыяцэзіі)
  • 19.30 — кароткая рэклама фотапраекта «Крыж»
  • 19.40 — Акафіст (вернікі грэка-каталіцкай Царквы)
  • 20.30 — ушанаванне Юбілею 500-годдзя Бібліі Скарыны
  • 21.50 — Нешпары за памерлых
  • 22.30 — Адарацыя (малітва праслаўлення)

Субота, 5 жніўня 

  • 24.00 — урачыстая святая Імша (цэлебруе біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі)
  • 02.00 — працэсія на пляц мучаніцтва і адарацыя крыжа
  • 03.30 — Росіцкі крыжовы шлях
  • 06.00 — Гадзінкі да Найсвяцейшай Панны Марыі
  • 06.30 — Літургія Усходняга абраду (вернікі грэка-каталіцкай Царквы)
  • 08.00 — Ютрань
  • 09.00 — Ружанец з разважаннямі, таямніцы радасныя
  • 10.00 — прэзентацыя цэнтра дапамогі «Светач»
  • 11.00 — прэзентацыя евангелізацыйнага фотапраекта «Крыж»
  • 12.00 — урачыстая святая Імша на заканчэнне
Абноўлена 04.08.2017 15:33
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа