Пошук

01.08.2024 11:11   Тэкст і фота: Жанна Закрэўская / Kascelmery.by

31 ліпеня з Друі ў Росіцу (Віцебская дыяцэзія) вырушыла пешая пілігрымка, удзельнікі якой кіруюцца ў Росіцкі санктуарый на ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных марыянаў, мучанікаў Другой сусветнай вайны, якія сёлета пройдуць 2 і 3 жніўня.

Як паведамляе сайт парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мёрах Kascelmery.by, за тры дні пілігрымы пераадолеюць шлях амаль у 90 км, каб ушанаваць росіцкіх мучанікаў: бласлаўлёных Юрыя Кашыру і Антонія Ляшчэвіча, святароў, якія аддалі жыццё з любові да Бога і бліжняга разам са сваімі вернікамі.

Пілігрымы з розных мясцін Беларусі распачалі свой шлях з Друі, якая на пачатку ХХ стагоддзя стала «калыскай» кангрэгацыі ксяндзоў марыянаў.

Сярод пілігрымаў — а іх сёлета 101 — шмат тых, хто ідзе ў пілігрымку не ў першы раз.

Кіруе пілігрымкай ксёндз Ілля Саўчанка МІС з Оршы, якому дапамагаюць яшчэ тры сабраты і дзве сястры эўхарысткі.

 

Абноўлена 01.08.2024 11:12
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.