Пошук

01.08.2017 09:37   Catholic.by
Выступ дзіцячага хору супольнасці «Новае Жыццё»

12-13 жніўня ў аг. Беразінскае, што ў 20 км ад г. Маладзечна пройдзе фестываль хрысціянскай музыкі  Laudato Si. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя!

Як і ў мінулым годзе, першы дзень фестывалю будзе адведзены для конкурса музыкаў, малітвы, знаёмстваў і забаваў. У другі дзень адбудзецца ўрачысты гала-канцэрт.

Умовы ўдзелу:

  1. Даслаць анкету на электронны адрас laudatosi.post@gmail.com або патэлефанаваць арганізатарам (+375 25 539-48-35 — Андрэй; +375 25 539-52-36 — Алёна). Анкету можна дасылаць да 11 жніўня
  2. Даслаць тэкст, ноты з тэкстам або аўдыёзапіс 2-ух спеваў хрысціянскага зместу, якія ўдзельнік жадае выканаць на фестывалі
  3. Час выступу да 15 хвілін
  4. Удзельнічаць у мерапрыемстве могуць выканаўцы і гурты агульнай колькасцю да 15 чалавек
  5. Кошт удзелу ў фестывалі — 5 руб. Для гуртоў колькасцю ад 2 да 5 чалавек кошт — 4 руб. з чалавека. Для гуртоў колькасцю больш за 5 чалавек кошт — 3 руб. з асобы.
Выступ The Brothers

Анкету і дадатковую інфармацыю можна знайсці ў суполках Укантакце і Facebook.

Для музыкаў будуць забяспечаны гукавое абсталяванне, начлег і пасілак.

Выступ гурта «Паміж2Д»

«Мы будзем вельмі радыя бачыць прадстаўнікоў любога музычнага стылю і накірунку, любога ўзросту і колькасці ўдзельнікаў. Праваслаўны, католік ці пратэстант – гэта не мае значэння. Мы хочам сустрэцца ўсе разам для таго, каб славіць Бога, знаёміцца і вучыцца адзін у аднаго чамусьці новаму», – кажуць арганізатары фестывалю.

Таксама для дапамогі падчас фестывалю запрашаюцца валанцёры.

Праграма фестывалю:

12 жніўня

  • 11.00 — рэгістрацыя
  • 12.00 — праслухоўванні
  • 14.00 — абед
  • 15.00 — праслухоўванні
  • 18.00 — св. Імша
  • 19.00 — вячэрняя малітва спевам
  • 20.00 — танцы, знаёмства і кава
  • 22.00 — бласлаўленне

13 жніўня

  • 09.00 — музычная і духоўная канферэнцыі
  • 10.00 — св. Імша
  • 11.30 — абед
  • 12.30 — канцэрт Зоркі Дня
  • 13.30 — аб’яўленне пераможцаў і канцэрт з іх удзелам
  • 15.30 — малітва на заканчэнне

Скантактавацца з арганізатарамі можна па пошце: laudatosi.post@gmail.com

Або па тэлефонах:

+37525 5394835 (Андрэй);
+37525 5395236 (Алёна)

Абноўлена 01.08.2017 09:49
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця