Пошук

17.07.2026 07:03   catholicnews.by
Фота: catholicnews.by

Айцы марыяне запрашаюць вернікаў на штогадовыя ўрачыстасці ў Росіцы, якія адбудуцца 31 ліпеня — 1 жніўня. Гэта асаблівы час, калі мы разам успамінаем подзвіг веры благаслаўлёных мучанікаў — айцоў марыянаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча, якія разам з вернікамі прынялі мучаніцкую смерць падчас Другой сусветнай вайны.

Росіца — гэта не проста вёска на поўначы Беларусі, ля самай мяжы з Латвіяй. Гэта месца, дзе гісторыя пераплятаецца з вечнасцю, дзе кроў мучанікаў стала насеннем хрысціянскай веры.

Праграма ўрачыстасцяў у Росіцы

31 ліпеня (пятніца)

18.00 — Імша для пілігрымаў,
19.00 — вячэра для пілігрымаў,
20.00 — Акафіст росіцкім мучанікам,
21.00 — выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту, святы Ружанец,
22.00 — канферэнцыя,
22.30 — малітва праслаўлення.

1 жніўня (субота)

0.00 — урачыстая святая Імша,
2.00 — працэсія на пляц мучаніцтва і адарацыя Крыжа,
3.00 — Росіцкі крыжовы шлях,
7.30 — Літургія ўсходняга абраду,
8.30 — снеданне,
10.00 — святая Імша на заканчэнне ўрачыстасці,
12.00 — абед.

Важна! Росіца знаходзіцца ў памежнай зоне, таму пры сабе абавязкова мець пашпарт.

Для тых, хто жадае прайсці духоўны шлях разам з іншымі пілігрымамі, арганізуюцца пешыя пілігрымкі з Полацка (28 ліпеня) і Друі (29 ліпеня) ў Росіцу. Вырашэнне прайсці гэтымі сцежкамі — гэта нагода для малітвы, разважанняў і ўнутранага абнаўлення перад святам. Падрабязная інфармацыя ТУТ>>>

«Запрашаем усіх вернікаў і тых, хто шукае духоўнага ўмацавання, наведаць гэтае святое месца. Няхай супольная малітва каля магілы мучанікаў стане для кожнага з нас крыніцай надзеі і сілы», — кажуць арганізатары.

Абноўлена 17.07.2026 07:05
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа