З 11 па 14 чэрвеня пры парафіі святога Казіміра і святой Ядвігі ў Магілёве пройдзе чатырохдзённы майстар-клас па мастацтве іканапісу.
Айцы дамінікане, якія нясуць служэнне ў гэтай каталіцкай супольнасці горада на Дняпры, ужо ў шосты раз арганізуюць майстар-клас для аматараў сакральнага жывапісу.
У мінулыя гады ўдзельнікі майстар-класу сваімі рукамі стваралі ўласныя версіі іконы Марыі Абранніцы Духа Святога, святога Дамініка, святой каралевы Ядвігі, святога Францішка Асізскага і святога Юзафа.
Сёлета арганізатары зноў запрашаюць усіх ахвотных на сустрэчу, каб пад кіраўніцтвам спецыяліста па іканапісе Валянціны Аўсяннікавай напісаць абраз Езуса Добрага Пастыра або святых Апосталаў Пятра і Паўла.
Падрабязная інфармацыя і запіс па тэлефоне:
+375 (29) 291 92 11 (Viber і Telegram) — айцец Раман Шульц ОР
або па электроннай поште: schulzop@gmail.com







