Пошук

27.04.2026 19:22   Паводле: Grodnensis.by / Catholic.by

Фота ілюстрацыйнае

30 красавіка ў капліцы Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, на якой будуць маліцца аб новых пакліканнях да служэння ў Касцёле. На адарацыю запрашаюцца ўсе ахвотныя.

Днём малітвы аб новых пакліканнях з’яўляецца нядзеля Добрага Пастыра — ёю распачаўся гэты тыдзень. Адарацыя, такім чынам, стане працягам гэтай малітвы.

Пачатак адарацыі ў 20.00.

«Хочам разам прасіць нашага Пана, каб Ён з любоўю ўзглянуў на маладыя сэрцы і, рассейваючы страхі і перашкоды, паставіў тых, каго сам хоча, на шлях святарскага і манаскага жыцця», – гаворыцца ў запрашэнні, з якім звяртаецца супольнасць семінарыі.

Абноўлена 27.04.2026 19:50
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.