Пошук

21.04.2026 17:32   Паводле: grodnensis.by

20 красавіка ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшоў дзень засяроджання, які правёў сакратар біскупа Гродзенскага ксёндз Анджэй Ганчар.

Падчас духоўных канферэнцый у межах дня засяроджання ксёндз Анджэй вельмі многа расказаў пра сваё жыццё і пра духоўны вопыт, які набыў на місіях у Афрыцы і Казахстане.

Расказваючы аб гэтым, ён не абмінуў момантаў уласных выпрабаванняў, а шчыра падзяліўся імі з семінарыстамі, паказаўшы, што праз многія выпрабаванні трэба прайсці, каб дасягнуць вышыні ў духоўным узрастанні.

Апагеем дня стала святая Імша, якую ўзначаліў ксёндз Анджэй. Як паведамляюць удзельнікі, ён вельмі выразна паказаў, што Эўхарыстыя — крыніца ўсялякай ласкі Божай для семінарыста і для святара.

Абноўлена 21.04.2026 18:08
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа