Пошук

27.04.2026 18:16   Catholic.by
Фота: Валерыя Сакалова

16 мая ў парафіі Маці Божай Фацімскай у Жодзіне (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Барысаўскі дэканат) адбудзецца міністранскі спартыўны турнір. 

Міністранты сабяруцца, каб правесці час разам, праславіць Бога ў малітве і міністранцкім служэнні, а таксама пазмагацца ў спартыўных спаборніцтвах.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Арганізатары просяць да 5 мая (аўторак) паведаміць пра каманду, якая збіраецца прыехаць.

Узрост удзельнікаў  10-17 гадоў уключна (дапускаюцца асобы маладзейшыя за 10 гадоў).

Каманды, якія складаюцца толькі з некалькіх асобаў, будуць злучаныя ў адну (па ўзаемнай згодзе апекуноў).

План спаткання

  • 9.30 — з’езд каманд, гарбата,
  • 10.00 — супольная малітва, распачацце турніра.

Турнір складаецца з наступных спартыўных спаборніцтваў:

  1. Футбол (гульні будуць адбывацца на вуліцы, на траве; пры дрэнным надвор’і, магчыма, будзе спартыўнала зала). Схема: 5+1 (у складзе два гульца да 12 гадоў уключна, два 13-14 год і два 15-17 гадоў; калі ў камандзе няма старэйшых, можна замяніць малодшымі, але не наадварот!). Гульня: дзве паловы па 5 хвілін, гульні за месцы дзве паловы па 7 хвілін.
  2. Дартс. Адзін старэйшы ўдзельнік (14-17 гадоў) і адзін малодшы (да 13 гадоў уключна).
  3. Настольны футбол. Адна каманда: малодшы (да 13 гадоў уключна) і старэйшы (14-17 гадоў).
  4. Настольны тэніс. Адзін старэйшы ўдзельнік (14-17 гадоў) і адзін малодшы (да 13 гадоў уключна).
  5. Эстафета. Чатыры удзельнікі: адзін  да 11 гадоў уключна, другі  12-13 гадоў, трэці — 14-15 гадоў і чацвёрты  16-17 гадоў.

Па тэхнічных прычынах дапускаеца змена спаборніцтваў або колькасці ўдзельнікаў у іх.

Рэкамендавана, каб у дартсе, настольным футболе, тэнісе і ў эстафеце бралі ўдзел розныя асобы, а не тыя ж самыя ва ўсіх конкурсах. Калі няма старэйшых удзельнікаў, у конкурсе ўдзельнічае малодшая асоба.

Узяць з сабой:

  1. Кандыдацкую стужку / комжу / альбу (датычыць усіх міністрантаў для ўдзелу ў літургіі, нават калі яны не служаць пры алтары).
  2. Спартыўную вопратку.

Па ўсіх пытаннях просяць звяртацца да айца Яўгена Мельніка МІС па тэлефоне: +375 44 751 39 91, а таксама Viber (на пададзены нумар тэлефона) i Telegram.

Абноўлена 27.04.2026 19:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця