Пошук

06.04.2026 17:39   Тэкст: кс. Яўген Амасёнак / Catholic.by
Фота: sdb.by

Дыяцэзіяльныя дні моладзі — гэта асаблівая падзея, якая аб'яднае ўдзельнікаў у атмасферы веры, сяброўства і натхнення. Тэма гэтага года — «Жыць Евангеллем».

Дыяцэзіяльныя дні моладзі  гэта выдатная магчымасць знайсці новых сяброў, умацавацца духоўна і па-сапраўднаму адчуць, што значыць жыць Евангеллем сёння.

У праграме — майстар-класы, канцэрты, канферэнцыі, цікавыя сустрэчы, зносіны і жывы досвед Касцёла, які запомніцца надоўга.

Месца: г. Смаргонь (Гродзенская дыяцэзія).

Дата: 1–3 мая 2026 года.

Узрост: 14+.
Праграма
1 мая / Пятніца
  • 16.00 прыезд і рэгістрацыя ўдзельнікаў / рассяленне,
  • 18.00 прывітанне і святая Імша,
  • 19.30 вячэра,
  • 20.30 інтэрактыўны вечар,
  • 21.30 канцэрт,
  • 22.30 слова на добрую ноч і благаслаўленне.
2 мая / Субота
  • 09:00 ранішнія малітвы,
  • 10.00 майстар-класы,
  • 12.00 святая Імша,
  • 13.30 абед,
  • 15.30 тэатр,
  • 16.30 праца ў групах,
  • 17.00 вольны час,
  • 18.00 вячэра,
  • 19.30 канферэнцыя,
  • 20.30 Адарацыя,
  • 21.30 канцэрт,
  • 22.30 слова на добрую ноч і благаслаўленне.
3 мая / Нядзеля
  • 09.00 ранішнія малітвы,
  • 10.00 святая Імша,
  • 12.00 заканчэнне Дзён моладзі
Рэгістрацыя і ўся неабходная інфармацыя па спасылцы ТУТ>>>

Таксама праз Instagram.

Неабходна зарэгістравацца да 17 красавіка 2026 года. Адказныя за мерапрыемства просяць не марудзіць з рэгістрацыяй.
Будзе прадугледжаны супольны даезд цягніком з Гродна з прыпынкамі Гродна-Масты-Ражанка-Ліда-Маладзечна-Смаргонь. З іншых пунктаў даезд у індывідуальным парадку.
Арганізатары шчыра запрашаюць таксама ўдзельнікаў з іншых дыяцэзій Беларусі.
Абноўлена 06.04.2026 17:46
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця